Літаратурныя мясціны Беларусі

Беларускае краязнаўства складана ўявіць без увагі да гісторыі літаратуры. Лёсы пісьменнікаў і паэтаў-землякоў, паходжанне тых ці іншых твораў, пошук у пэўнай мясцовасці прататыпаў — веданне гэтых і многіх іншых адметнасцей узбагачае гісторыю айчыннага прыгожага пісьменства. З Полаччынай звязана імя Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага. Ушаччына дала Беларусі славутых майстроў пяра  Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава, Еўдакію Лось і Петруся Броўку. Мы гаворым "беларускае Палессе" і ўспамінаем Івана Мележа. Маляўнічая Міншчына… Гэта  Максім Танк і Якуб Колас, Кузьма Чорны і Васіль Вітка…
Прапаную вам зрабіць даследванне. Кожнай групе - асаблівае заданне.
1 група- "Генадзь Бураўкін" .
Заданні:
1.Знайдзіце месцы апошняй працы Г. Бураўкіна.
2. Складзіце пазл і адкажыце на пытанне: "Дзе ўстаноўлены помнік

 Г. Бураўкіну?"
2 група-"Знакамітыя паэты і пісьменнікі, якія працавалі ў Мінску".
Заданні:
1.Знайдзіце імёны знакамітых паэтаў і пісьменнікаў, якія працавалі ў Мінску
2.Складзіце пазл і адкажыце на пытанне: "Чый гэта помнік і дзе ен устаноўлены зараз у Мінску?"
  3 група- "Купалаўскія мясціны".
Заданні:
1. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ўваходзіць у Еўрапейскі каталог музеяў. Калі і куды музей Янкі Купалы пераехаў, колькі ён мае  філіялаў? 

2. Складзіце пазл і адкажыце на пытанне: "Чый гэта помнік і дзе ён устаноўлены?"

Ацэньванне (адзначайце на старонцы "Лесвіца поспеху")
За першае заданне-максімальна 5 балаў (адказ на пытанне поўны і падрабязны)
За другое заданне- 2 балы (1бал за пазл, другі балы- за адказ)
Даведнікі

http://kraeved.ihb.by/index.php/ru/eto-interesno/53-kryuk-valentina-iosifovna/94-litaraturnaya-polachchyna-davednik
http://ikobrin.ru/kobrin-46.php