Кожная мова чалавецтва – напэўна, гэта i ѐсць адзiнае вялiкае cлова яго жыцця ў вечнай гутарцы з часам, прасторай i самiм сабой. Як вецер, што нясе добрую вестку, мастацкае слова будзе яшчэ доўга лунаць над беларускім наваколлем. Голас яго праз стагоддзi чутны сугуччам узнѐслых сэрцаў, звонкай песняй натхнення, калыханкай нашых смуткаў i турбот.
Мы прапаноўваем вам магчымасць адкрыць для сябе імёны славутых літаратараў беларускай зямлі і пазнаёміцца з іх творчай спадчынай.
Далучайцеся да нашага квесту! Чытайце кнігі землякоў і знаёмцеся з гісторыяй сваёй малой радзімы. 
Мэта квеста –распаўсюджванне літаратурна - краязнаўчых ведаў у сістэме выхавання і адукацыі асобы.

Задачы:  прыцягваць цікавасць да беларускай літаратуры ў працэсе знаёмства з творчасцю беларускіх паэтаў і пісьменнікаў; развіваць пазнавальную актыўнасць вучняў; выхоўваць любоў і павагу да беларускага слова, свайго народа, гісторыі і культуры.