Наша сучаснасць

Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў 2015 г. стала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч. Шведская каралеўская акадэмія навук адзначыла, што прэмія ўручана Алексіевіч "за яе шматгалосную творчасць - помнік пакуты і мужнасці ў наш час".
Алексіевіч лаўрэат прэміі Іагана Готфрыда Гердэра, амерыканскай Нацыянальнай прэміі крытыкі і іншых літаратурных узнагарод.

Алексіевіч стала першым за 28 гадоў рускамоўным пісьменнікам, што атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Апошнім рускамоўным аўтарам – лаўрэатам высокай і ганаровай прэміі -  быў Іосіф Бродскі (у 1987 годзе). Лаўрэатамі таксама станавіліся Аляксандр Салжаніцын (1970 год), Міхаіл Шолахаў (1965 год), Барыс Пастарнак (1958 год) і Іван Бунін (1933 год).
Заданні для ўдзельнікаў:
1.Знайдзіце творы, якія напісала Святлана Алексіевіч.
2. Беларуская літаратура на шляху свайго развіцця стварыла нямала яркіх, незабыўных старонак, упісаных у велічную кнігу, створаную шматлікімі пакаленнямі майстроў пяра. Сучасных аўтараў аб'ядноўвае пачуццё адказнасці за сказанае і напісанае слова, любоў да нашай зямлі, што нам дадзеная лёсам, павага да традыцый, мовы і культуры беларускага народа. Давайце разам зробім сумесную прэзентацыю, прысвечаную сучасным беларускім пісьменнікам і паэтам.
Спасылка на сэрвіс Не забудзь паставіць подпіс на слайдзе.
 Ацэньванне (вынікі на старонцы "Лесвіца поспеху")
За першае заданне-па 1 балу за знойдзены твор
За другое заданне-па 2 балы за кожны слайд